Радаўніца — гэта веснавы дзень памяці продаў, а Дзяды — восеньскі. Раней Дзяды масава святкавалі ў цэнтры і на захадзе краіны. Адзначаюць і цяпер.
Людзі прыносяць свечкі на магілы і чысцяць іх перад зімой.
З канца 1980-х святкаванне Дзядоў спалучылася з днямі памяці ахвяр савецкіх расстрэлаў у Курапатах і іншых месцах масавага знішчэння насельніцтва. У Мінску перад Дзядамі праходзіла шэсце ў Курапаты, учора яно было азмрочана дзеяннямі сілавікоў.
Сёння ж на Кальварыйскіх могілках у Мінску пройдзе агульнагарадская працэсія, якую правядзе генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі (пачатак у 18:00).
Пасля працэсіі ў касцёле іерарх узначаліць святую імшу за памерлых.





