Учора смаргонскія актывісты прыйшлі да дома старшыні райвыканкама ў Жодзішках. Іх затрымалі. Праваабаронца Алесь Дзергачоў расказаў падрабязнасці, піша «Рэгіянальная газета»:
— Затрымана было восем чалавек. Але ў выкладзеным відэа ўсе непазнавальныя. Падазраюцца актывісты са Смаргоні па артыкуле 23.34 — Несакцыянаванае масавае мерапрыемства.
Пад вартай застаюцца Пётр Аскерка, Зміцер Грыневіч і Сяргей Трай. Відавочна, на іх складзеныя пратаколы і яны застануцца там да суда. Астатнія вызваленыя. Але аднаму, Уладзіміру Казлоўскаму, уручылі позву аб яўцы ў РАУС 3 лістапада ў 15:00.





