Пра паведаміў сёння мітрапаліт БПЦ Веніямін, піша Звязда.

Паводле яго слоў было прапанавана ўсім епархіям, сінадальным аддзелам выказаць свае заўвагі ў новую Канстытуцыю.

«Зараз гэтыя прапановы апрацоўваюцца ў і бліжэйшы час мы накіруем іх у адпаведныя заканадаўчыя структуры, каб там іх разгледзелі.

У прыватнасці, яны тычацца пытанняў, звязаных з сям’ёй, захаваннем сямейных каштоўнасцяў, адукацыі, каб яна яднала ў сабе і выхаванне патрыятычных пачуццяў, маральнасці. Таксама прапануем унесці прапановы, што тычацца сферы культуры», — сказаў мітрапаліт.

Па словах мітрапаліта, святары павінны памятаць, што царква — месца сустрэчы вернікаў розных палітычных поглядаў і важна, каб словы святароў не аказвалі раздзяляльнага ўздзеяння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0