У цэнтры Вены невядомыя пачалі страляніну. Інцыдэнт адбыўся ўвечары 2 лістапада ў раёне, дзе знаходзяцца сінагога і яўрэйскі цэнтр, паведамляе Kurier. Памерлі два чалавекі, як мінімум 15 параненыя. Сярод параненых ёсць паліцэйскі. Спачатку СМІ паведамлялі пра сем загінулых, але паліцыя не пацвердзіла гэту інфармацыю.





