Святлана Ціханоўская пракаментавала сустрэчу студэнтаў з Наталляй Качанавай.

«Студэнцкі пратэст вымусіў рэжым выйсці да народа. Сёння Наталля Качанава прыехала ў БДУ, але не дала ніводнага адказу, які прыняла б студэнцкая супольнасць. Мы разумеем: словы пра адсутнасць фальсіфікацый на выбарах нічога не вартыя, калі проста ў ВНУ студэнтаў жорстка затрымліваюць за праяўленні палітычнай волі. Словы пра адсутнасць гвалту з боку сілавікоў нічога не вартыя, калі ў спісах ахвяр катаванняў на Акрэсціна лічацца тыя, каму яшчэ не споўнілася і 20-ці гадоў. Словы пра мараль і павагу да чыноўнікаў нічога не вартыя, калі студэнтаў адлічваюць дзясяткамі, а хлопцам адразу выдаюць павесткі ў армію. Калі рэжым хоча весці дыялог з беларускім народам, яму пара пачаць казаць праўду. Пакуль гэтага не адбылося, людзі будуць працягваць свой мірны і настойлівы пратэст і дамагацца новых вынікаў, якія набліжаюць нас да перамогі», — гаворыцца ў заяве палітыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0