Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага схода Наталля Качанава прыехала ў БДУ, каб пагутарыць са студэнтамі на тэму грамадска-палітычнай сітуацыі ва ўніверсітэце і краіне.

«Але мяне вельмі моцна засмучае тое, што сёння сціраюцца рамкі проста чалавечых норм і маралі. Гэтага дапускаць нельга. Разумееце, тады, калі перад табой стаіць дарослая жанчына, такая як я, і табе ў вочы крычаць, хамяць — гэта недапушчальна. Я ўсё жыццё жыла і разумела, што ёсць людзі старэйшага ўзросту, якім нельга, што б ён ні казаў, гэты чалавек старэйшага пакалення», — Наталля Качанава сказала студэнтам на сустрэчы, на якой ёй задалі пытанні пра фальсіфікацыю выбараў і зверствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0