Цэх «Кармабід-4» спынілі 9 лістапада падчас пускавых аперацый пасля пазапланавага прыпынення цэха «Аміяк-4», паведамляе hrodna.life са спасылкай на выданне прадпрыемства «Гродзенскі хімік».

Увечары 9 лістапада ў цэху «Аміяк-4» пачалі весці падрыхтоўчыя аперацыі па ўключэнні цэха ў працу — будзе праводзіцца спальванне тэхналагічных газаў на факельнай устаноўцы.

Цэх «Карбамід-4» будзе пастаўлены ў гарачы рэзерв. Яго запусцяць пасля вываду на нармальны тэхналагічны рэжым цэха Аміяк-4, пасля выдачы CO2 цэхам Аміяк-4 у агульназаводскі калектар.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?