53-гадовы жыхар Барысава каля в. Рудня, што ў Талачынскім раёне, зрабіў ўрэзку на нафтаправодзе і паставіў прыстасаванне, каб зліць з трубы дызельнае паліва. Такім чынам ён спрабаваў скрасці больш за 520 літраў паліва.

Аднак у яго нічога не атрымалася: заўважылі работнікі службы бяспекі прадпрыемства. Мужчыну ўдалося схавацца, аднак праз некаторы час ён быў затрыманы, паведамляе СК.

Мужчыну выставілі абвінавачванне па ч.1 арт. 309 (наўмыснае пашкоджанне магістральнага трубаправоднага транспарту, калі гэтыя дзеянні … маглі пацягнуць смерць чалавека, крушэнне, аварыю, альбо іншыя цяжкія наступствы) і арт.14 ч. 2 арт. 205 (замах на крадзеж) Крымінальнага кодэкса.

Ён пад вартай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0