Сёння каля 8 раніцы ў аграгарадку Доўск Рагачоўскага раёна аўтамабіль «Міцубісі» падчас абгону зляцеў у кювет і ўдарыўся ў дрэва, паведамляе Следчы камітэт.

42-гадовага мужчыну, які быў у аўто, выкінула з салона, ад атрыманых цялесных пашкоджанняў ён памёр на месцы. 23-гадовую дзяўчыну, якая таксама знаходзілася ў аўто, у шокавым стане выявілі недалёка ад месца аварыі.

Следчыя высвятляюць абставіны здарэння — у тым ліку, хто кіраваў аўтамабілем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0