17 кастрычніка да Чэрыкаўскага РАУС на мікрааўтобусе прыехаў 44-гадовы мясцовы жыхар, паведамляе МУС.
Дзяжурнаму ён паведаміў, што па дарозе з Расіі ў ягонай машыне нібыта памер 40-гадовы знаёмы, якому стала дрэнна.
Труп накіравалі на экспертызу, якая паказала, што смерць мужчыны наступіла ад нанесеных яму цялесных пашкоджанняў.
Высветлілася, што да гібелі жыхара Чэрыкава датычны сам заяўнік і яго 39-гадовы стрыечны брат з Мінска. Разам яны працавалі ў Расіі і напярэдадні вяртання дадому выпівалі. Паміж мужчынамі ўспыхнуў скандал. Сваякі да смерці збілі загінулага.
Завялі крымінальную справу за забойства.





