Медыкі паведамляюць, што ў Магілёве памерлі дзве лекаркі акушэры-гінеколагі гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, якія хварэлі на COVID-19. У адміністрацыі бальніцы TUT.BY пацвердзілі факт смерці лекараў, ад падрабязных каментароў адмовіліся.
Прозвішчы і імёны памерлых жанчын вядомыя рэдакцыі TUT.BY, але па этычных прычынах на партале іх не публікуюць.
Па словах калегаў, адна з памерлых акушэраў-гінеколагаў была на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх каля месяца. Другая доктарка хварэла каля двух тыдняў.





