8 лістапада 68-гадовая жанчына з Ліды пакінула маркерам на сцяне аднаго з будынкаў абразлівыя надпісы, перадае міліцыя.
Пенсіянерку вылічылі па камерах відэаназірання. Затрыманая прызналася, што зрабіла гэта праз тое, што ў кастрычніку яе сына затрымалі падчас пратэсту: «Майго сына затрымалі, а ён не быў [на пратэстах], і я падумала, што ў гэтым вінаваты Лукашэнка [аператыўнікі зацерлі прозвішча ў відэа], што такія даў загады».
На жанчыну завялі крымінальную справу за апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці.





