Фота МУС
Здарэнне адбылося ў нядзелю каля 14:40. 49-гадовая жанчына на «Мэрсэдэсе» ехала з боку санаторыя «Ракета» ў напрамку Ждановічаў, паведамляе БелТА са спасылкай на ДАІ.
Яна здзейсніла наезд на траіх 8-гадовых пешаходаў (дзяўчынку і дваіх хлопчыкаў). Дзеці ў суправаджэнні трэнера пераходзілі праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
У выніку аварыі дзеці атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі дастаўлены ў бальніцу.





