21 лістапада ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет. Месцамі на ўсходзе на асобных участках дарог галалёдзіца, раніцай — слабы туман.
Вецер заходняй чвэрці, умераны. Максімальная тэмпература паветра -1..+4°C.
У Мінску без ападкаў. Раніцай тэмпература паветра +1..+2°C, днём +2..+3°C, увечары -1..+1°C.