Кіраўнік хакейнай федэрацыі Даніі Хенрык Бах Нільсэн падзяліўся меркаваннем аб правядзенні чэмпіянату свету ў Беларусі, піша «Трыбуна».

«Я сам на гэтым тыдні прысутнічаў на пасяджэннях ІІХФ. І я магу дакладна сказаць, што мы не перанеслі Чэмпіянат свету з Беларусі ў Расію.

На падставе экспертнага заключэння мы абмеркавалі ўсе магчымыя варыянты, якія датычацца чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі. Але нічога не вырашана. Мы не будзем весці перамовы з іншымі краінамі, пакуль не дамовімся аб пераносе чэмпіянату свету. Але мы яшчэ не прынялі рашэнне.

Для мяне бяспека і здароўе гульцоў і заўзятараў маюць найвышэйшы прыярытэт. Але сітуацыя ў Беларусі не супакоілася.

І калі гісторыя з Баскавым апынецца праўдай, то цалкам відавочна, што гэта несумяшчальна з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі. Гэта будзе падобна на падліванне бензіну ў агонь. Але пакуль я чуў аб гэтай гісторыі толькі са СМІ. Гэтага мы яшчэ не абмяркоўвалі ў ІІХФ», — сказаў Нільсэн.

Нагадаем, што турнір павінен прайсці ў Мінску і Рызе ў перыяд з 21 траўня па 6 чэрвеня. У арганізацыі ёсць каля 4 месяцаў да пачатку турніру, каб дакладна вызначыцца з краінамі-ўдзельніцамі і ў выпадку чаго зрабіць замену. Такім чынам, канчатковага рашэння варта чакаць да канца студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?