Мінскі метрапалітэн паведамляе, што ў 8:22 праз тэхнічныя прычыны быў прыпынены рух цягнікоў Аўтазаводскай лініі.
У 8:30 рух быў адноўлены
Як паведамляе Tut.by, праблемы былі з цягніком паміж станцыямі «Пушкінская» і «Cпартыўная». У выніку цягнік выгрузіў людзей на «Cпартыўнай» і з'ехаў пусты.
«Каменная Горка», Tut.by
Нейкі час быў зачынены ўваход на станцыю «Каменная Горка». Прычына — няспраўнасць цягніка.
— Уваход закрывалі ў мэтах бяспекі, каб прадухіліць колькасць людзей на платформах, бо гэта станцыя з самым высокім пасажырапатокам, — растлумачылі ў метрапалітэне.





