СК
Раніцай у Лідзе знайшлі двух загінулых. Следча-аператыўная група выясніла, што вечарам 24 лістапада чатыры чалавекі выпівалі, а калі алкаголь скончыўся, гаспадар дома з гаража прынёс 4,5 літра шклоамывальнай вадкасці, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.
Яны ўсе выпілі, пасля чаго ляглі спаць. Раніцай сужыцелька гаспадара дома выявіла целы мужчыны і яго маці без прыкмет жыцця.
Жанчына і госць дома шпіталізаваны, ім аказалі медыцынскую дапамогу.
Праводзіцца праверка.





