Фота Надзеі Бужан
Адвакатка Вольгі Хіжынковай паведаміла, што рашэнні судоў Заводскага і Цэнтральнага раёнаў Мінска пакінутыя ў сіле пасля падачы апеляцыйных скаргаў. Экс-прэс-сакратарцы брэсцкага «Дынама» і Міс Беларусь-2008 прыйдзецца прабыць за кратамі да 5 снежня, піша Tut.by.
Нагадаем, Вольгу Хіжынкову затрымалі 8 лістапада, 11 лістапада ў судзе Заводскага раёна Менска ёй далі 12 дзён арышту. На наступны дзень суд Цэнтральнага раёна даў ёй яшчэ 15 дзён за ўдзел у іншай акцыі пратэсту. Свой дзень нараджэння (22 лістапада) Вольга правяла за кратамі.





