Здарэнне адбылося ў 17:00 у аўторак у Веткаўскім раёне: 41-гадовы асуджаны, пагражаючы нажом супрацоўніку папраўчай калоніі, збег з тэрыторыі сельгаспрадпрыемства, дзе працаваў. 

Работнікі калоніі і Веткаўскага РАУС былі ўзняты па трывозе, на тэрыторыі суседніх раёнаў і ў Гомелі ўводзіўся спецплан па пошуку злачынцы. На затрыманне мужчыны арыентаваліся ўсе дзяжурныя нарады вобласці, паведамляе прэс-служба МУС.

Каля 22:00 мужчыну затрымалі на вуліцы ў вёсцы Залаты Рог. У яго знайшлі нож.

Мужчына — з Магілёўскай вобласці, у 2013 годзе за ўчыненне забойства яго прысудзілі да 9,5 гадоў пазбаўлення волі. З 2019 года ў сувязі са змякчэннем рэжыму адбываў пакаранне ў калоніі-пасяленні ў Веткаўскім раёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?