Раніцай 25 лістапада ў Берліне ў вароты рэзідэнцыі канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель урэзаўся аўтамабіль, на якім на нямецкай напісана: «Спыніце палітыку глабалізацыі» і «Вы чортавы забойцы дзяцей і старых», паведамляе Reuters.
Паводле папярэдніх звестак, у выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Машыне і браме нанесена толькі нязначная шкода. Кіроўца аўтамабіля затрыманы.
У праваахоўных органах заявілі, што пакуль гэта не называюць тэрактам.





