Яшчэ адзін гісторык атрымаў паведамленне, што Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук не працягне з ім кантракт пасля 31 снежня. Гэта навуковы супрацоўнік аддзела антрапалогіі Уладзімір Шыпіла.

Шыпіла — пяты навуковец за апошнія тыдні, з кім не будзе падоўжаны кантракт. Раней стала вядома, што кантракты не працягнуць з Мікалаем Волкавым, Кацярынай Крывічанінай, Андрэем Радаманам і Аляксеем Шаландам. 

Нагадаем, што Уладзіміра Шыпілу затрымалі 13 кастрычніка пасля сядзячага пратэсту супрацоўнікаў Акадэміі навук. Яго тады асудзілі на сем сутак арышту, а ліст у яго падтрымку падпісалі 50 антраполагаў Польшчы. 

Уладзімір Шыпіла ў цэнтры

Уладзімір Шыпіла ў цэнтры

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0