З 1 снежня беларусы, якія прыязджаюць у Польшчу на падставе гэтак званай гуманітарнай візы, а таксама ІТ-спецыялісты і лекары не будуць вымушаныя звяртацца па дазвол на працу, паведамляе Польскае радыё.

1 снежня павінны ўступіць у сілу новыя правілы, якія вызваляюць ад гэтага абавязку беларусаў, якія пражываюць у Польшчы на падставе гуманітарнай візы, а таксама лекараў, ІТ-спецыялістаў, якія прыязджаюць у краіну ў рамках праграмы Poland Business Harbour.

З пачатку снежня таксама ўступаюць у сілу змены ў закон аб замежніках, якія адмяняюць забарону на працу для іншаземцаў з гэтак званай гуманітарнай візай.

Апошні час беларусы ахвотна карысталіся гуманітарнымі візамі. Паводле даных Міністэрства развіцця, да канца кастрычніка гэтага года грамадзянам Беларусі было выдадзена каля 1,9 тысячы такіх віз.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна