Аляксандр Лукашэнка сёння правёў сустрэчу са старшынёй Венгерскай камуністычнай рабочай партыі Дьюлай Цюрмерам, піша БелТА.
«Венгерская рабочая партыя знаходзіцца ў жорсткай апазіцыі большасці буйных партый у сваёй краіне і прытрымліваецца ідэалаў сацыялістычнай рэвалюцыі», — гаворыцца ў паведамленні.
На апошніх выбарах партыя набрала 0,27% галасоў — менш чым Партыя двуххвостага сабакі (такая ў Венгрыі таксама ёсць).