Два чалавекі загінулі пры пажары ў гаражы на вуліцы Мазырскай у Цэнтральным раёне сталіцы, паведамляе МНС.
Здарэнне адбылося а пятай раніцы. Гарэў гараж на тэрыторыі прыватнага дома.
Загінулі 2 чалавекі, пашкоджана маёмасць унутры гаража і будаўнічыя канструкцыі даху. Меркаваная прычына — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.





