Днём, 23 лістапада 32-гадовы машыніст-трактарыст выконваў разгрузачныя работы на тэрыторыі сельскагаспадарчага прадпрыемства ў Шклоўскім раёне, паведамляе Следчы камітэт.
Пры руху пярэднім ходам мужчына здзейсніў наезд на 55-гадовую рабочую арганізацыі. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы.
Следчыя прызначылі судмедэкспертызу пацярпелай і экспертызу пагрузчыка.
У дачыненні да кіроўцы пагрузчыка распачалі крымінальную справу па ч.1. ст.144 КК РБ (прычыненне смерці па неасцярожнасці).





