Суполка @By_pol апублікавала новае відэа, знятае ўнутры машыны сілавікоў. Яно запісанае падчас Партызанскага маршу, калі натоўп упёрся ў «Рубеж», развярнуўся і пайшоў у бок цэнтра. Да калоны кінуліся бусы з сілавікамі, у іх прыляцела з горкі некалькі камняў ці каштанаў (былі розныя сведчанні).

Гэта выклікала паніку ў бусе: «Яны развярнуліся на нас! Хлопцы, сыходзім!», «Паша, гранаты, гатоўнасць!», «Камяні, камяні, камяні! Атака! Давай па іх *бану!», «Атака, прыём! Нас зараз расстраляюць! Партызанскі, 77, ідзі мне на дапамогу! Ідзі мне на дапамогу, Партызанскі, 77! Давай хутка!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0