На будаўнічай пляцоўцы на месцы былога Чэрвеньскага рынку грунтам засыпала дваіх рабочых. Яшчэ да з'яўлення ратавальнікаў аднаго з іх, мужчыну 1978 года нараджэння, дасталі самі будаўнікі. Яго забралі медыкі ў БХМД, цяпер стан пацярпелага ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжару.
Другі мужчына знаходзіўся на метцы -5 метраў у катлаване. Яго ўратаваць не ўдалося, ён загінуў.





