Фота Волі Афіцэравай

Фота Волі Афіцэравай

«Калядны кірмаш» пройдзе ў гэтым годзе на дзвюх пляцоўках: ля Палаца спорту і на Кастрычніцкай плошчы — з 18 снежня па 14 студзеня, паведамляюць Мінск-навіны.

На Кастрычніцкай плошчы ўсталююць 12 павільёнаў тыпу «соты», яны будуць размешчаны ўздоўж праспекта Незалежнасці.

Назвы павільёнаў наступныя: «Беларускія далікатэсы», «Шашлычны дом», «Бульбаш», «Мара ласуна», «Кандытарская крама» і інш. Там жа можна будзе набыць ёлачныя цацкі, сувеніры на навагоднюю тэматыку. Кірмаш на гэтай пляцоўцы будзе працаваць па такім рэжыме: 18-23 снежня — з 12:00 да 20:00, 24-30 снежня — з 12:00 да 23:00, у навагоднюю ноч — да 4:00, 2-14 студзеня — з 12:00 да 20:00.

Ля Палаца спорту гандаль разгорнецца па традыцыі ў 20 шале. Тут рэжым працы наступны: у будні — з 14:00 да 23:00, у выхадныя дні — з 12:00 да 23:00, у навагоднюю ноч — да 4:00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0