Фота Мінабароны
Сёння ў злучэннях і воінскіх часцях Узброеных сіл клятву на вернасць Радзіме прынясуць каля 8000 вайскоўцаў. З іх каля 2500 — у 72-м гвардзейскім аб'яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў пад Барысавым, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.
Плануецца, што тут ва ўрачыстых мерапрыемствах возьме ўдзел намеснік міністра абароны генерал-маёр Сяргей Патапенка.
У гэтым годзе прысяга ва ўзброеных сілах праводзіцца ў прысутнасці родных і блізкіх навабранцаў, са строгім захаваннем мер абароны ад распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.
Для тых, хто не змог асабіста прысутнічаць на цырымоніі прынясення прысягі, ваеннае ведамства арганізуе анлайн-трансляцыю.





