За суткі ў краіне зарэгістравана 1975 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя 1992 пацыенты, паведамляе Мінздароўя.
Учора было 1969 выпадкаў, пазаўчора — 1939.
За ўвесь час зарэгістраваныя 158 334 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 135 922 пацыенты.
За ўвесь час памерлі 1254 чалавекі (восем за суткі)/
За суткі выканана 30 тыс. 355 тэстаў. За ўвесь час — 3 578 661 тэст.





