У Парычах 12 снежня каля паромнай пераправы ў рацэ апынуўся аўтамабіль. У машыне знаходзіліся мужчына і дзіця, паведамляе «Ранак».
Як стала вядома, кіроўца вырашыў пад'ехаць бліжэй да ракі, але праз галалёдзіцу машыну занесла і яна скацілася ў ваду. Аўто захрасла паміж берагам і паромам.
Кіроўца і 12-гадовы хлопчык выбраліся з машыны самі яшчэ да прыезду супрацоўнікаў МНС. Медыцынская дапамога ім не спатрэбілася.
Па словах 35-гадовага кіроўцы, ён спыніўся на ўзбочыне. Але аўтамабіль пацягнула па лёдзе ўніз да ракі і мужчына нічога не змог зрабіць.
З дапамогай спецтэхнікі аўто выцягнулі на бераг.





