У Бруселі 16 снежня адбылося ўручэнне прэміі імя Сахарава за 2020 год.

Яе лаўрэатамі сталі дзесяць прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай супольнасці — Святлана і Сяргей Ціханоўскія, Святлана Алексіевіч, Марыя Калеснікава, Вераніка Цапкала, Вольга Кавалькова, Сяргей Дылеўскі, Мікалай Статкевіч, Алесь Бяляцкі і Сцяпан Пуціла.

Святлана Ціханоўская атрымлівае ўзнагароду

Святлана Ціханоўская атрымлівае ўзнагароду

Грашовая частка ўзнагароды складае 50 тысяч даляраў. Мы пацікавіліся ў прэс-сакратара Ціханоўскай Ганны Красулінай, куды пойдзе частка грошай, якія прызначаныя Святлане. «Гэтая прэмія належыць усяму беларускаму народу, які змагаецца за сваю свабоду. Натуральна, што ўсе грошы будуць перададзеныя на дапамогу пацярпелым і рэпрэсаваным», — адказала Красуліна.

Былы кіраўнік стачкама МТЗ Сяргей Дылеўскі кажа, што пакуль не думаў, куды пусціць грошы. «Магчыма, у нейкі фонд», — кажа ён. Дылеўскі ўдакладняе, што грошы пакуль ніхто не атрымаў і невядома, калі дакладна атрымае.

Прэмія «За свабоду думкі» названая ў гонар савецкага дысідэнта Андрэя Сахарава, яна ўручаецца ад 1988 тым людзям і арганізацыям, якія адзначыліся ў пытаннях правоў чалавека. Раней прэмію Сахарава атрымлівалі Аляксандр Мілінкевіч і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?