Другі год запар бюджэт у Беларусі плануецца дэфіцытным пасля шасці прафіцытных гадоў, прычым разрыў павялічыцца не толькі з першапачаткова запланаваным узроўнем 2020 года, але і, хутчэй за ўсё, з фактычным. Выдаткі рэспубліканскага бюджэту вырастуць у параўнанні з 2020-м годам, даходы — скароцяцца. Праект закона аб бюджэце на 2021 год апублікаваў у пятніцу Мінфін, піша Tut.by

Рэспубліканскі бюджэт на 2021 год па выдатках зацверджаны ў суме 27,351 млрд рублёў (+7,6%) зыходзячы з прагназуемага аб'ёму даходаў у суме 23,304 млрд рублёў (мінус 4,6%). Памер дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту на 2021 год у суме 4 мрлд рублёў (у гэтым годзе ён мяняўся з першапачатковых 1 млрд да 2,6 млд рублёў, паводле апошніх ацэнак). Крыніцы яго фінансавання — рэшткі мінулых гадоў і знешнія рэсурсы, крэдыты і размяшчэнне дзяржаўных папер.

У даходах бюджэту Мінфін чакае скарачэння паступлення падатку на прыбытак на 40% у параўнанні з першапачатковымі чаканнямі на 2020 год (983 млн рублёў), а вось паступленні ад ПДВ вырастуць на 13% да 10,4 млрд рублёў. Сярод непадатковых даходаў даходы ад выкарыстання маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржуласнасці (у асноўным гэта дывідэнды па акцыях і даходы ад іншых формаў удзелу ў капітале) скароцяцца больш чым у 2 разы да 1 млрд рублёў.

У 2021 годзе плануецца рэзкі, на 30% да 1,7 млрд рублёў, рост выдаткаў рэспубліканскага бюджэту на ахову здароўя. Пры гэтым выдаткі на нацыянальную абарону вырастуць на 10,8% да 1,463 млрд рублёў, а выдаткі на СМІ і зусім скароцяцца на 4,9% да 156 млн рублёў.

Нагадаем, па выніках 10 месяцаў Мінфін паведамляў, што ў бюджэце адчуваецца «пэўны недабор даходаў», і па выніках года недабор складзе 2,5−3 млрд рублёў. Прычынай выпадзення даходаў стала ў ліку іншага запаволенне эканомікі ў другім і трэцім квартале ў сувязі з каранавіруснай інфекцыяй, што адбілася на прыбытковасці арганізацый.

Акрамя таго, у першым квартале былі «пэўныя складанасці з пастаўкамі нафты». Такім чынам, ёсць недапаступленне па гэтых плацяжах.

Паколькі рэзкага спынення пандэміі не чакаецца, прыкметнага росту паступленняў і ў пачатку 2021 года Мінфін не чакае

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна