А1 зацвердзіў экалагічную палітыку на 2021-2025 гады. Кампанія распрацавала і прыняла афіцыйны дакумент, у якім прапісала асноўныя прынцыпы і абавязальніцтвы ў галіне аховы наваколля і забеспячэння экалагічнай бяспекі. Новая палітыка закране ўсе аспекты дзейнасці А1, паколькі з 2020 года адным з прыярытэтаў кампаніі ў сферы карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці стала экалогія.

Каб мінімізаваць уздзеянне на навакольнае асяроддзе, А1 у межах Environmental. Social. Governance (ESG) вызначыў канкрэтныя мэты і задачы, якія з 2021 па 2025 год кампанія плануе дасягнуць па трох асноўных напрамках: энергаэфектыўнасць, скарачэнне выкідаў вуглякіслага газу ў атмасферу і зніжэнне смеццевага следу.

Сярод ініцыятыў, якія разглядае кампанія:

  • выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі для ўласных патрэб,
  • абслугоўванне сетак сувязі з лепшымі паказчыкамі энергаэфектыўнасці,
  • скарачэнне аўтапарка,
  • пераход да выкарыстання аўтамабіляў на электрарухавіках,
  • аптымізацыя паасобнага збору смецця ў офісах і цэнтрах продажу і абслугоўвання кліентаў,
  • перавод унутранага і знешняга дакументазвароту ў электронны фармат.

«На глабальным узроўні А1 імкнецца да таго, каб мінімізаваць уздзеянне на навакольнае асяроддзе за кошт прымянення энергаэфектыўных сістэм і налад для абслугоўвання сетак, скарачэння «вугляроднага следу» пры выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі, разумнага кіравання рэсурсамі і адыходамі. Мы верым, што кожны крок на гэтым шляху, вялікі і маленькі, дапамагае рухацца да дасягнення адзінай мэты, і імкнёмся зацікавіць ідэяй беражлівага стаўлення да прыроды і экалагічных паводзінаў нашых супрацоўнікаў, кліентаў і партнёраў, а таксама ўсіх, для каго важна, які свет мы пакінем пасля сябе будучым пакаленням. У сваю чаргу, мы спадзяёмся, што нашы імкненні і дзеянні зробяць унёсак у агульную справу аховы наваколля, а А1 стане годным прыкладам для іншых бізнэсаў у Беларусі», — адзначыў генеральны дырэктар кампаніі А1 Гельмут Дуз.

Азнаёміцца ​​з поўнай версіяй экалагічнай палітыкі А1 можна на афіцыйным сайце кампаніі.

Для кампаніі А1 экалогія і ахова навакольнага асяроддзя з'яўляюцца важным стратэгічным напрамкам карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці. У 2020 годзе кампанія ўсталявала сонечныя панэлі ў сямі адукацыйных установах Беларусі — пераможцах конкурсу «Энергія сонца для Зялёных школ», удзел у якім бралі адукацыйныя ўстановы з усіх рэгіёнаў краіны — уладальнікі спецыяльнага дыплома «Зялёнай школы». Кожнаму з сямі фіналістаў кампанія А1 перадала па камплекце спецыяльнага абсталявання для пераўтварэння сонечнай энергіі ў электрычную, а таксама для нагляднай дэманстрацыі вынікаў работы сонца школьнікам.

Конкурс «Энергія сонца для Зялёных школ» — гэта не першая ініцыятыва А1 у галіне аднаўляльнай энергіі, якая звяртае ўвагу на эфектыўнасць укаранення такога роду рашэнняў. З 2016 года ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці функцыянуе сонечная электрастанцыя з 85 тысяч сонечных панэляў, пабудаваная на сродкі кампаніі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна