54-гадовы мужчына вяртаўся дадому з Мінска на аўтамабілі. Па дарозе ўзяў незнаёмку, што галасавала на дарозе. Завязаўся дыялог, падчас якога жанчына плаўна перайшла да сваіх паранармальных здольнасцей, піша «Звязда».

За пэўную плату яна паабяцала загаварыць ваду, з дапамогай якой можна было пазбавіцца ад усіх праблем.

Кіроўца спыніўся на найбліжэйшай запраўцы, набыў неабходную вадкасць і пасля экспрэс-абраду за аказаную паслугу перадаў жанчыне 250 рублёў.

Апошняя «на ўсялякі выпадак» папрасіла ў мужчыны нумар тэлефона і на наступны дзень набрала яго, паведаміўшы, што ўсё дрэнна і карму да канца пачысціць не ўдалося, пасля чаго прызначыла сустрэчу.

Да гэтага часу да справы ўжо падключылася міліцыя, па дапамогу да якіх звярнуўся мужчына. 44-гадовую аферыстку затрымалі. Пасля прафілактычнай размовы жанчына вярнула ўсе грошы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна