Суд Гарадоцкага раёна 15 снежня асудзіў 33-гадовага рабочага Мікалая Чарняўскага на паўтары гады калоніі агульнага рэжыму за пагрозы і абразу супрацоўніка МУС. Суддзя Аляксандр Ляшковіч прызнаў мужчыну вінаватым паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 365 КК («Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў»). Пацярпеламу міліцыянеру выплацілі маральную шкоду ў 500 рублёў. Пра гэта паведамляе «Віцебская вясна».

Маці асуджанага Людміла ў размове з «Віцебскай Вясной» запэўніла, што ніякіх пагрозаў яе сын у інтэрнэце не выказваў і ў дзейнасць супрацоўніка не ўмешваўся, а што да знявагі, была ўжытая фраза «Ур…д в погонах».

«І гэта было не наўпрост сказана, а ў размове з кімсьці ў чаце. Без аніякіх мацюкоў. На судзе Мікалай шчыра прасіў прабачэння за гэтыя словы. А той пацярпелы супрацоўнік кажа: «Як чалавек я табе прабачаю, але як міліцыянер — не», — расказала маці асуджанага.

Яна таксама паведаміла, што пацярпелы прасіў суд задаволіць пазоў аб кампенсацыі за маральную шкоду — 500 рублёў. Гэтую суму яму заплацілі яшчэ да абвяшчэння прысуду.

Яна працуе настаўніцай і жыве разам з 77-гадовай мамай, бабуляй Мікалая. Прызнаецца: каб аплаціць адваката, была вымушаная прадаць усе свае залатыя ўпрыгожанні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна