Беларусы з 16 студзеня 2021 года змогуць без віз наведваць ААЭ, паведамляе МЗС.

Міністэрства замежных спраў Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў паведаміла беларускаму боку аб завяршэнні ўнутраных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу пратакола аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі аб узаемнай адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў.

«Гэты пратакол на ўзаемнай аснове распаўсюджвае дзеянне бязвізавага рэжыму на грамадзян абедзвюх дзяржаў — уладальнікаў нацыянальных пашпартоў. Беларускі бок ратыфікаваў пратакол раней, у снежні 2019 года», — адзначылі ў МЗС.

Пратакол уступае ў сілу 16 студзеня 2021 года. З гэтай даты грамадзяне Беларусі — уладальнікі звычайных нацыянальных пашпартоў — змогуць уязджаць, выязджаць і перамяшчацца транзітам праз тэрыторыю ААЭ, а таксама знаходзіцца на тэрыторыі ААЭ без віз на працягу 90 дзён з даты ўезду.

Аналагічныя ўмовы ўводзяцца і для грамадзян ААЭ на тэрыторыі Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?