У Мінску ў суправаджэнні міліцэйскай машыны пад песню «Любімую не аддаюць» едуць трактары!
Апошнія навіны пра трактары. Вось як апісвае тое, што адбываецца, афіцыйны тэлеграм-канал Віцебскага аблвыканкама:
— Гістарычны момант! Сёння новенькія трактары МТЗ адправяцца ў аграпрамысловыя арганізацыі Віцебскай вобласці. Усяго ў рэгіён паставяць звыш 350 трактароў розных мадэляў. Адгрузка будзе ажыццяўляцца з Мінска, пасёлка Абчак і Смаргоні.
Да месцаў прызначэння тэхніка (а гэта звыш 230 адзінак) паедзе не толькі сваім ходам. Транспартаванне трактароў будзе ажыццяўляцца чыгуначным транспартам.
Тэлеграм-канал Віцебскага аблвыканкама