З 00.00 21 снежня з Беларусі больш нельга выехаць праз наземныя пункты пропуску. Tut.by нагадвае самае важнае, што цяпер трэба ведаць пра межы тым, хто плануе паездку.

Фота Вадзіма Заміроўскага

Фота Вадзіма Заміроўскага

Цяпер грамадзянам Беларусі нельга выехаць з краіны праз наземныя пункты пропуску. Можна выехаць праз аэрапорт — і зараз гэта адзіны даступны спосаб. Такія ж правілы зрабілі для замежнікаў, у якіх ёсць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне ў Беларусі.

Ёсць выключэнні. Напрыклад, выехаць з Беларусі па зямлі можна, калі ў вас камандзіроўка або цяжка хворы сваяк за мяжой. Прычыну выезду трэба будзе пацвердзіць дакументамі. Поўны спіс прычын і патрэбных дакументаў можна паглядзець на сайце ДПК.

На беларуска-расійскай мяжы няма пунктаў пропуску. Гэта значыць, што выезд у гэтым кірунку з беларускага боку не абмежаваны. Праўда, расійскі бок дазваляе ўезд толькі для тых, у каго ёсць падстава (поўны спіс — на сайце памежнай службы ФСБ Расіі).

Для замежнікаў выезд з Беларусі не абмежаваны. Калі замежнік хоча прыехаць у Беларусь — гэта можна зрабіць праз аэрапорт, а праз наземныя межы ўезд замежнікаў абмежаваны (ёсць выключэнні). Таксама замежнікам старэйшым за 6 гадоў для ўезду ў Беларусь неабходны свежы адмоўны ПЦР-тэст.

10-дзённая самаізаляцыя абавязковая толькі для тых, хто прыбыў з краін, уключаных у пералік Міністэрства аховы здароўя. Калі самаізаляцыя пачалася, выехаць з Беларусі нельга, пакуль 10 дзён не скончыліся.

Колькі працягнуцца абмежаванні — пакуль не вядома. «Прагназаваць тэрміны адмены або змены [абмежаванні] я б не стаў, - казаў Tut.by Антон Бычкоўскі, афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. — Разам з тым хацеў бы адзначыць, што, верагодна, гэтыя патрабаванні будуць карэктавацца па меры змены эпідэміялагічнай сітуацыі да лепшага».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0