Twitter / Daily Mail

Twitter / Daily Mail

Усё больш краін прыпыняюць чыгуначнае і авіязлучэнне Брытаніяй праз новы, больш агрэсіўны штам каранавіруса. За межамі Злучанага Каралеўства дзевяць выпадкаў новага штаму ўжо выяўлены ў Даніі, адзін у Нідэрландах і яшчэ адзін у Аўстраліі. Увечары ў нядзелю аб выяўленні пацыента з такім жа варыянтам віруса паведаміла Міністэрства аховы здароўя Італіі, гэты чалавек таксама прыбыў з Вялікабрытаніі некалькі дзён таму, піша Бі-бі-сі.

Пакуль вядома, што вірус распаўсюджваецца хутчэй за раней вядомы варыянт, але навукоўцы не лічаць, што ён больш смяротны або выклікае больш цяжкія сімптомы.

Аднак спіс краін, што адмяняюць авіярэйсы, расце. Гэта Нідэрланды да 31 снежня, Бельгія, у тым ліку цягнікі «Еўрастар» на 24 гадзіны, Францыя — 48 гадзін, а таксама Нямеччына і Аўстрыя. Латвія і Эстонія да 31 снежня. Рыхтуюцца адмяніць Літва, Румынія, Балгарыя, Чэхія, Швейцарыя. Швецыя таксама разглядае магчымасць закрыцця ўезду з Вялікабрытаніі, канчатковае рашэнне пра гэта будзе прынятае ў панядзелак.

Ізраіль з нядзелі папярэдне на бліжэйшыя 7 дзён зачыніў злучэнне з Брытаніяй, Даніяй і Паўднёвай Афрыкай - краінамі, дзе выяўленыя два новыя штамы каранавіруса;

Турцыя - з Вялікабрытаніяй, Даніяй і Нідэрландамі.

Саудаўская Аравія: закрыла ўсе прапускныя пункты праз мяжу, уключаючы аэрапорты, парты і наземныя пераходы, на тыдзень. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0