un.org

un.org

У Казахстане пачалася вытворчасць расійскай вакцыны ад каранавіруса «Спадарожнік V». Пра гэта паведамляецца на сайце ўрада краіны.

Прэм'ер-міністр Казахстана Аскар Мамін наведаў Карагандзінскі фармацэўтычны комплекс, дзе даў старт вытворчасці прэпарата. Адзначаецца, што стварэнне вакцыны пачалося ў рамках рэалізацыі дамоўленасцяў паміж прэзідэнтамі Касым-Жамартам Такаевым і Уладзімірам Пуціным.

На базе комплексу будзе выраблена два мільёны доз прэпарата. Масавая вакцынацыя жыхароў Казахстана пачнецца ў лютым 2021 года. У першую чаргу прышчэпку атрымаюць медработнікі, педагогі, студэнты, супрацоўнікі праваахоўных органаў і медыка-сацыяльных устаноў, а таксама грамадзяне з хранічнымі захворваннямі.

Пачалася вакцынацыя ў ЗША, Вялікабрытаніі і Расіі. У ЕС прыступяць да масавай вакцынацыі 27-29 снежня.

Прышчапляць першапачаткова будуць вакцынай BioNTech/Pfizer, таксама Еўракамісія заключыла кантракты з Sanofi-GSK (Францыя — Вялікабрытанія), Johnson & Johnson (ЗША), CureVac (Германія), Moderna (ЗША), AstraZenecа (Вялікабрытанія).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0