Авіякампанія «Белавія» пакуль не будзе спыняць авіярэйсы з Вялікабрытаніяй, дзе, як заявілі навукоўцы, выяўлены новы штам каранавіруса SARS CoV-2. Пра гэта Tut.by паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

Беларусь і Вялікабрытанію звязвае прамы рэйс «Мінск — Лондан», які двойчы на тыдзень выконвае авіякампанія «Белавія».

— Пакуль мы нічога не мяняем і лятаем два разы на тыдзень - па серадах і нядзелях. Пра якія-небудзь дадатковыя змены будзем паведамляць у сацсетках і на сайце, — распавялі ў прэс-службе «Белавія». — Скасаванне выканання рэйсаў залежыць ад забароны авіяцыйных уладаў краіны, у якую лятае авіякампанія. Калі Вялікабрытанія прыме рашэнне аб забароне, тады мы не зможам ажыццяўляць рэйсы.

На мінулым тыдні галоўны санітарны доктар Англіі і дарадца брытанскага ўрада па медыцыне Крыс Уіці пацвердзіў, што ў краіне быў знойдзены новы штам каранавіруса, які здольны распаўсюджвацца хутчэй, чым звыклы SARS CoV-2, што можа прывесці да росту колькасці выпадкаў захворвання.

Паводле яго слоў, у цяперашні час няма доказаў таго, што новы штам выклікае больш высокі ўзровень смяротнасці і яго не змогуць перамагчы ўжо распрацаваныя вакцыны, аднак цяпер вядуцца даследаванні па паскоранай праграме, каб дакладна гэта высветліць.

Некалькі краін спынілі авіязлучэнне з Вялікабрытаніяй праз новы штам каранавіруса

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0