customs.gov.by

customs.gov.by

Уладзімір Арлоўскі прызначаны старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта, адпаведнае рашэнне сёння прыняў Аляксандр Лукашэнка, піша БелТА.

Арлоўскі займаў пасаду першага намесніка старшыні. Месца кіраўніка ў ДМК заставалася вакантным больш за месяц з таго часу, як Юрый Сянько быў прызначаны паслом у Кітаі.

Пасаду старшыні ДМК Аляксандр Лукашэнка назваў адной з вельмі важных для краіны. Таму кандыдатуру на гэтае месца падбіралі доўга і скрупулёзна. «Даўно трэба было прызначыць кіраўніка мытнага камітэта, але тыя, хто ўносіў мне кандыдатуры, не маглі сфакусавацца на адной, ды і я адкідаў усё. Скажу вам шчыра: і вашу кандыдатуру я першапачаткова адхіліў і запатрабаваў, каб было ўнесена яшчэ некалькі. І потым пашкадаваў, бо на мяне абрынулася столькі кандыдатур… Я гэтых людзей, вядома, ведаю, каго больш, кагосьці менш. І ўжо на трэцім коле я быў вымушаны вярнуцца да вашай кандыдатуры», — распавёў Лукашэнка.

Ён назваў Уладзіміра Арлоўскага сур'ёзным прафесіяналам, найлепшым у мытных органах. Менавіта гэта, як заявіў Аляксандр Лукашэнка, і аказалася вырашальным фактарам пры прызначэнні. «Вы чалавек дзяржаўны, і мне ніхто не сказаў, што вы дзесьці адступілі ад дзяржаўнай лініі, а гэта вельмі важна», - падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0