У Віцебску затрымалі 35-гадовага мужчыну па падазрэнні ў здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару і распусных дзеянняў. Пацярпелыя — 12 дзяцей ва ўзросце 14 і 15 гадоў, паведамляе прэс-служба МУС.
На мужчыну выйшлі пасля выкрывання яго перапіскі з падлеткам у сацыяльнай сетцы — зносіны мелі відавочны сэксуальны падтэкст.
Высветлілася, што са сваімі ахвярамі віцябчук знаёміўся і кантактаваў праз розныя інтэрнэт-акаўнты з красавіка 2019 года. У кастрычніку гэтага года яго затрымалі.
Раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці ў Расіі за аналагічныя злачынствы.





