У міліцыі рэгіёну пракаментавалі інцыдэнт у Наваполацку 20 снежня, калі пасля дзіцячага свята на Плошчы Будаўнікоў затрымалі Дзеда Мароза і іншых гараджан. У ГАУС забралі пяць чалавек, трое з іх чакаюць суда, паведамляе gorod214.by.

— Міліцыя атрымала інфармацыю аб закліках у тэлеграм-каналах да ўдзелу жыхароў Наваполацка ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. У месцы меркаванага збору прысутнічалі людзі, якія неаднаразова прыцягваліся за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, у тым ліку якія пазначылі сябе пратэстнай атрыбутыкай, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Вольга Шкуратава.

Пяць чалавек даставілі ў ГАУС для разбору. У дачыненні да траіх склалі пратаколы па артыкуле 23.34 КоАП — за раней учыненыя правапарушэнні. Дваіх адпусцілі пасля высвятлення асобы. Астатнія затрыманыя да суда.

Нагадаем, 20 снежня ў Наваполацку затрымалі двух мужчын пасля дзіцячага свята каля галоўнай гарадской ёлкі. Аднаго з іх — Уладзіміра, які выконваў ролю Дзеда Мароза — пазней адпусцілі, а дацэнта Полацкага дзяржуніверсітэта Віктара Якубава пакінулі ў ГАУС. У спісах праваабаронцаў чатыры чалавекі, якіх затрымалі ў Наваполацку 20 снежня.

Пасля дзіцячага свята ў Наваполацку прайшлі затрыманні. У ГАУС апынуўся нават Дзед Мароз

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0