Сяргею Міраеўскаму 29 гадоў. У яго двое малалетніх дзяцей, па прафесіі ён майстар камп'ютарнай тэхнікі. Як кажа сам, у пратэсных акцыях не ўдзельнічаў, толькі «дыстанцыйна» рассылаў паведамленні, піша Ранак.

Следчы камітэт сцвярджае, што Міраеўскі апублікаваў у тэлеграм-канале «Светлагорск для жыцця» «інструкцыі па ўдзеле ў групавых несанкцыянаваных мерапрыемствах на тэрыторыі Светлагорска, блакаванні аўтадарог, арганізацыі засад і нападзе на супрацоўнікаў міліцыі».

Сяргея Міраеўскага абвінавацілі ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады.

Светлагорца суд прызнаў вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе двух з паловай гадоў «хіміі». Быў таксама канфіскаваны мабільны тэлефон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0