Некаторыя святары Мінскай і Барысаўскай епархіі атрымалі ад патрыяршага экзарха Веніяміна ліст з заклікам маліцца за здароўе мітрапаліта Філарэта (Кірыла Вахрамеева) з прычыны каранавіруса. 

У лісце сцвярджаецца, што Філарэта шпіталізавалі яшчэ 16 снежня з пацверджаным COVID-19. 

«Стан мітрапаліта Філарэта задавальняючы, ён знаходзіцца пад сталым назіраннем дактароў», — гаворыцца таксама ў лісце. 

Мітрапаліт Філарэт нарадзіўся ў 1935 годзе. З 1978 па 2013 кіраваў праваслаўнай царквой у Беларусі. Мае званне Герой Беларусі. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?