Каардынацыйная рада пракаментавала новыя крымінальныя справы, якія Генпракуратура завяла супраць членаў КС. Там нагадалі, што структура ніколі не заклікала да незаконных дзеянняў.

— Каардынацыйная рада была створаная як пляцоўка для перамоў з мэтай пераадолення палітычнага крызісу. Мы заўсёды дзейнічалі ў рамках прававога поля і ніколі не заклікалі да незаконных дзеянняў. Мы працягваем настойваць на дыялогу, а не грубым парушэнні правоў грамадзян выказваць сваё меркаванне. Наша мэта застаецца ранейшай — дыялог для вырашэння палітычнага крызісу, — адзначылі ў Каардынацыйнай радзе.

Там назвалі выстаўленыя абвінавачванні абсурднымі.

— Легітымная ўлада не мае патрэбы ў рэпрэсіях, — гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0