БелТА
Пра гэта распавёў журналістам гендырэктар «Белфармпрама» Сяргей Казакевіч, паведамляе БелТА.
«Мы плануем, што вытворчасць будзе арганізавана ўжо ў 2021 годзе на некалькіх пляцоўках, і працэс вакцынацыі будзе весціся ў тым ліку з выкарыстаннем вакцыны, вырабленай у Беларусі», - адзначыў Казакевіч.
Па яго словах, для вытворчасці вакцыны (хутчэй за ўсё, гэта будзе расійская «Спадарожнік V») будуць задзейнічаны дзве пляцоўкі «Белмедпрэпаратаў» у Мінску і магутнасці віцебскага прадпрыемства «Белвітуніфарм».
«Гэтыя тры пляцоўкі пачнуць працу адна за адной. Я планую, што адна пачне працаваць дзесьці ў другім квартале, наступная павінна запрацаваць па выніках трэцяга квартала, трэцяя — да канца года», - растлумачыў Казакевіч.
Разам з тым, як паведаміў старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў, прататып беларускай вакцыны ад каранавіруса можа з'явіцца да канца 2021 — сярэдзіны 2022 года.





