Так у Берасці 10 жніўня стралялі ў пратэстоўцаў на Савецкай, паведамляе Бінокль.
Натоўп падышоў па пустой Савецкай да скрыжавання з Машэрава, там быў ланцуг міліцыі са шчытамі.
Пасля абстрэлу пачалася зачыстка вуліц і двароў, натоўп разбегся і зноў сабраўся ўжо на Машэрава.
Гэты ж момант стральбы ў Берасці 10 жніўня, зняты з іншага месца.
Пасля страляніны людзі разбегліся, былі параненыя.
На відэа жанчына спрабуе адвесці мужа, потым прыгінаецца, каб схавацца ад выстралаў.
Нагадаем, што на наступны дзень, 11 жніўня, стрэлам у галаву быў цяжка паранены 44-гадовы Генадзь Шутаў. Ад атрыманых раненняў ён памёр у мінскім вайсковым шпіталі.





